Каким запомнили объединение Беларуси в 1939 году жители Лунинецкого района — PINSKNEWS.BY

Loading

В этом году в нашей стране учрежден новый государственный праздник — День народного единства. Впервые он будет отмечаться 17 сентября. Дата неслучайная: 17 сентября 1939 года началось воссоединение Западной и Восточной Беларуси. Этот день стал актом исторической справедливости в отношении белорусского народа, разделенного против его воли в 1921 году по условиям Рижского мирного договора.

Каким запомнили объединение Беларуси в 1939 году жители Лунинецкого района

Калі ўважліва прыглядзецца да карт гарадоў заходняй часткі Беларусі, то можна ўбачыць дзясяткі вуліц і плошчаў, якія яшчэ да вайны былі названы ў гонар 17 верасня. Не выключэнне і невялічкі горад Лунінец, жыхары якога пакінулі яскравыя і часам вельмі нечаканыя ўспаміны пра верасень 82-гадовай даўнасці.

Сустракалі песняй і кветкамі

Імя філатэліста і краязнаўца Льва Коласава (1932—2021) на лунінецкай зямлі без перабольшвання ведаюць усе. Хоць ён і не жыў на Палессі з сярэ­дзіны мінулага стагоддзя, малую радіму любіў бязмежна. Таму кожны гістарычны факт, кожную дробязь пра яе імкнуўся захаваць і перадаць нашчадкам. 

Адзін з самых яскравых эпізодаў дзяцінства Льва Леанідавіча — верасень 1939-га: «Для сустрэчы Чырвонай арміі была ўзведзена арка. Яе ўстанавілі ля ўезда ў горад з боку Лахаўскай дарогі — вызваліцеляў чакалі адтуль, ад польска-савецкай мяжы (цяпер гэта вуліца Чапаева). Арка была ўпрыгожана асеннімі кветкамі, хвойнымі лапкамі, перавіта чырвонымі стужкамі». 

Коласаў успамінаў, што ў Лунінцы, які знаходзіўся зусім недалёка ад савецка-польскай мяжы, народ высыпаў сустракаць танкі, бранявік, пяхоту на ўсе плошчы і вуліцы: «Лю­дзі танцавалі і спявалі. Амаль цэлую ноч весяліліся».

Якімі былі першыя дні пасля аб’яднання Беларусі? «Панавала нейкая лёгкая неразбярыха, патрэбнасць людзей у зносінах. На ўсіх вуліцах групкамі стаялі лунінчане, нешта горача абмяркоўвалі, спрачаліся. Хвалявалі пытанні: ці будуць абменены польскія грошы на савецкія, ці будуць адменены падаткі, ці можна будзе хадзіць у царкву, ці забяруць коней, кароў, магазіны і г.д. Тысячы пытанняў узнікалі ў людзей, на якія не заўсёды можна было атрымаць адказ».

Адчувалі віну і беглі

Пры гэтым «многія з тых, каму не хацелася сустракацца з прадстаўнікамі новай улады, яшчэ напярэдадні ўступлення ў Лунінец Чырвонай арміі спешна пачалі пакідаць горад: на аўтамабілях, цягнікамі, а хто і на брычках. Ад’яз­джалі прадстаўнікі польскіх улад — памешчыкі, эканомы, уладальнікі маёнткаў, бургамістр, чыноўнікі магістрата і староства, судоў, начальнік паліцыі, дырэктары банкаў… Увогуле ўсе тыя, хто на працягу 18 год праводзіў палітыку апалячвання беларусаў, разбурэння і знішчэння беларускай культуры і мовы. Беглі ў суседнюю Літву. Многія атрымлівалі пашпарты і накіроўваліся далей у Еўропу». Беглі не проста так — адчувалі віну.

Нярэдка праваслаўным беларусам Заходняй Беларусі да 1939 года даводзілася чуць: Jak pan bedzie katolikiem, to pan bedzie miec prace («Калі будзеце католікам, то будзеце мець працу»). Дакладна вядома, што такая прапанова была зроблена чыгуначнікам Лунінца. Яны веру на працу мяняць не сталі — засталіся без заробку. 

Леў Коласаў распавядаў пра сям’ю свайго дальняга сваяка Гаўрылы Драніча, які да польскага перыяду працаваў кандуктарам на чыгунцы. Яго дачка Вера не змагла атрымаць належнай адукацыі з-за таго, што грошай у сям’і не хапала: «…Пасля некалькіх класаў пачатковай школы вымушана была працаваць прыслугай, потым закончыла курсы гувернантак, але ўладкавацца на работу ў польскі дом было цяжка з-за дзвюх перашкод: беларуска па нацыянальнасці і праваслаўнай веры. Неяк знай­шла работу ў Пінску ў сям’і інжынера рачнога порта». 

Не дзіўна, што 17 верасня Вера сустракала з энтузіязмам: з’явілася магчымасць вярнуцца ў родны горад. 

«…Працавала кандуктарам (як бацька) пасажырскіх цягнікоў Лунінец — Мікашэвічы, Лунінец — Пінск, была стаханаўкай. Як перадавую работніцу яе паслалі на курсы. У 1940—1941 гадах яна — дзяжурная на станцыі Лоўча Брэст-Літоўскай чыгункі, магчыма, першая жанчына з заходніц, атрымаўшая гэтую спецыяльнасць».

Ужо напрыканцы кастрычніка ў Лунінцы адкрылася школа. Коласаў як адзін з яе вучняў пакінуў успаміны: «Класы былі перапоўненыя. У ­СССР дзейнічаў закон аб усеагульным навучанні, і ў школу пайшлі ўсе дзеці школьнага ўзросту, без увагі на паходжанне і сямейны дабрабыт. Вучыцца сталі ўсе тыя, хто пры Польшчы не мог рабіць гэтага з-за беднасці».

Аб’яднанне Беларусі ў 1939 годзе ва ўяўленні нашых сучаснікаў, як правіла, хаваецца ў цені больш значнай падзеі таго перыяду — Вялікай Айчыннай вайны. А сведкаў тых часоў цяпер знайсці вельмі складана. Таму не дзіўна, што тэма падзеленай Беларусі ўсё часцей выступае прадметам спекуляцый не самых сумленных гісторыкаў, якія, здаецца, зусім не хвалююцца наконт таго, што гаворка ідзе пра лёсы людзей, пра іх сапраўднае жыццё.

Хто наставіў рогі

У першыя дні сфарміравалі часовыя мясцовыя ўлады з лунінецкіх актывістаў, якія адкрыта выступалі супраць апалячвання беларусаў-заходнікаў да 1939 года. Але хутка яны былі расфарміраваны — на новыя пасады прыбылі назначэнцы з усходняй часткі краіны. Нічога дзіўнага — такі быў перадваенны час, у кожным бачылі шпіёна. 

Калі стаў дарослым, Леў Коласаў завязаў перапіску з Аронам Кацманам, які ў 1939-м сярод іншых быў прысланы ў горад наладжваць савецкае жыццё і дапамагаць лунінчанам уліцца ў рытм аб’яднанай Беларусі. Так, памочнік сакратара райкама партыі шчыра ўзгадваў: «У вёсцы Вулька-2 мы са старшынёй райвыканкама праводзілі сход сялян. Пасля… падышла да мяне адна старая бабуля і пачала шчупаць мой лоб. Пытаюся, у чым справа? Яна мне адказвае: «Палякі казалі, што ў бальшавікоў рогі растуць». Давялося шмат з ёй гутарыць». 

Ды і «насельніцтва горада прыбыццё нашых грама­дзян прыняло насцярожана, неадназначна». Чаму так? Тлумачыць сам Кацман і прызнаецца, што не ўсе накіраваныя на працу былі сумленнымі савецкімі чыноўнікамі: «…Некаторыя работнікі […] павялі сябе дрэнна — пачалі скупляць у магазінах усе тавары, падманваць — замест грошай давалі аблігацыі». 

І ўсё ж засталіся ў памяці і сапраўды інтэлігентныя, справядлівыя кіраўнікі. Напрыклад, Усевалад Анісімаў, што да вайны працаваў першым сакратаром райкама ў Лунінцы. Цікава, што да пераезду ў заходнюю частку краіны ён паспеў правесці год у турме як «вораг народа», але быў рэабілітаваны. Лунінчане ўспаміналі яго як чалавека добрага, уважлівага і чулага. Дзякуючы Арону Кацману захаваўся такі эпізод з яго біяграфіі. У 1940 го­дзе ў Лунінцы арганізавалі сапожную арцель. Адна з гара­джанак набыла тут туфлі, але хутка ў іх зламаўся абцас. Яна адразу напісала скаргу пракурору, адбыўся суд, і кіраўніку арцелі далі тры гады турмы (тады якраз прынялі пастанову аб якасці прадукцыі ў ­СССР, такія часы!). Тым не менш Анісімаў асабіста абскардзіў пастанову гарадскога суда ў абласным, былі камісіі, разборкі… Але галоўнае — старшыню арцелі апраўдалі. Дзякуючы неабыякаваму стаўленню кіраўніка раёна абышлося без катаргі. Сам Анісімаў загінуў падчас вайны ад рук нямецкіх акупантаў.

Што да Арона Кацмана, то ён літаральна 18 чэрвеня 1941 года быў вызваны ў Брэст: «Прызвалі быццам бы на зборы, але мы ведалі, што едзем на вайну. Нам было вядома, што на мяжы сканцэнтравана вельмі шмат нямецкіх войск і хутка пачнецца вайна. У мяне засталася павестка і праязны білет да Брэста на двух чалавек: мяне і парторга леспрамгаса. Мяне параніла 27 чэрвеня… Вайну я закончыў у Германіі».

Источник: sb.by

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: