Гасцей і жыхароў Піншчыны запрашаюць
на адкрыты рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва
«Фальварак мінулага», якi адбудзецца
8 жніўня
ў Цэнтры традыцыйнай культуры i побыту
«Спадчына Палесся» у вёсцы Мерчыцы.
У праграме:
- святочнае шэсце па вуліцы Палескай;
- урачыстае адкрыццё фестываля;
- агляд-конкурс народнай творчасці «Роднай зямлi шматгалоссе»;
- гала-канцэрт гасцявых калектываў;
- узнагароджанне ўдзельнікаў фестываля, інтэрнэт-конкурса «Жывыя рамёствы»;
- этнадыскатэка.
На працягу свята будуць працаваць:
- горад майстроў;
- майстар-класы;
- выстава-продаж традыцыйных страў «Смачнае ад бабулінай матулі»;
- праца тэматычных фотазон.
Чакаем усіх на свяце!