Першыя дарогі праз балоты каля Пінска з’явіліся дзякуючы Мацею Бутрымовічу — PINSKNEWS.BY

Loading

Па якіх дарогах сто гадоў таму перамяшчаліся нашы продкі-палешукі, і ацаніць якасць жыцця сучаснага кіроўцы аўтамабіля.

Аўтарам архіўнага фота з’яўляецца князь Барыс Абаленскі, афіцэр Рускай Імператарскай Арміі, які ў міжваенны перыяд аказаўся на тэрыторыі Заходняй Беларусі і меў магчымасць фатаграфаваць. За фота дзякуем пінскаму краязнаўцу Аляксандру Навараю, які захоўвае сямейны архіў князя і нядаўна прадставіў яго частку на выставе ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску.

>>> В НАЦИОНАЛЬНОМ ИСТОРИЧЕСКОМ МУЗЕЕ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ПРОХОДИТ ВЫСТАВКА «ПОЛЕССКИЙ АЛЬБОМ»

На здымку, які датуецца 1936 годам, – дарога на Пінск падчас вясновага разліву ракі Прыпяць. Калі прыгледзецца, на гарызонце злева віднеецца наш горад.

Як вядома з гісторыі, першыя дарогі праз балоты каля Пінска з’явіліся дзякуючы дзяржаўнаму дзеячу Рэчы Паспалітай, падстарасце і мечніку Пінскага павета Мацею Бутрымовічу, якога падтрымліваў гетман Міхал Казімір Агінскі. Мацей Бутрымовіч жыў у другой палове XVIII – пачатку XIX стагоддзяў, энергічна займаўся меліярацыяй і будаўніцтвам (удзельнічаў у стварэнні Агінскага і Днепра-Бугскага каналаў), адыграўшы важную ролю ў эканамічным развіцці цэнтральна-палескага рэгіёна. Ён пабудаваў два вядомыя тракты – з Пінска на Валынь і з Пінска да Слоніма. Першая легендарная дарога, як лічаць даследчыкі, ішла з Пінска праз Горнава, Сернічкі, Хлябы, Лапаціна, Ласіцк, Жолкіна. Яе асновай былі два пласты бярвення – лагі і накат, пакрыццём служылі галлё і грунт, торф. Абапал гасцінца былі выкапаны канавы для асушэння. Цяжкая фізічная праца легла на плечы мясцовых жыхароў.

Шаша Р6 у раёне любанскага маста.

Сучасны фотаздымак зроблены ў зоне «зарэчча» на шашы Р6 Івацэвічы – Столін, што да любанскага маста цягнецца ўздоўж Прыпяці. Маштабная меліярацыя Палесся ў савецкія часы змяніла воблік Піншчыны і неверагодна аблегчыла жыццё мясцовага насельніцтва. Сёння мы не маем праблемы паехаць у любым напрамку па добраўпарадкаваных аўтама-більных артэрыях. Наш раён перасякаюць чыгунка Брэст – Пінск – Калінкавічы, буйныя аўтадарогі Брэст – Гомель, Брэст – Пінск – Лунінец, Iвацэвічы – Лагішын – Пінск – Столін, Ганцавічы – Пінск.

Людміла РЭБКАВЕЦ

Фота з архіва Барыса АБАЛЕНСКАГА і аўтара

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: