Воля праз няволю? — PINSKNEWS.BY

Loading

25 сакавіка 1918 года па ініцыятыве Рамана Скірмунта – дзеяча БНР, на імя кайзера Германіі Вільгельма ІІ была накіравана тэлеграма. У ёй змяшчалася ўдзячнасць за вызваленне Беларусі ад бальшавікоў. У ёй таксама выражалася ўпэненасць, што “толькі пад абаронай Германскай Імперыі бычыць край сваю добрую волю ў будучым”.

С таго часу ў бчб-адэптаў з’явілася мара легчы пад нацыстаў. Гэтую мару яны данеслі да Вялікай Айчыннай вайны. З прыходу фашысцкай Германіі на нашы землі, калабаранты павылазілі са сваіх нор, павыцягвалі са схронаў бчб-сімволіку і сталі пад пратэктаратам фашыстаў усталёўваць сваю ўладу, весці барацьбу з партызанамі, а больш з мірным насельніцтвам.

Пасля Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, калабаранты-недабіткі, хто ўцёк за мяжу, хто затаіўся, бчб-анучы зноў надзейна прыхавалі. Спроба ўзяць рэванш свядомыя зрабілі з распадам Савецкага Саюзы. Тады праз парламент яны ўзаконілі сваю калабаранцкую сімволіку. На рэферэндуме 1995 года беларусы большасцю галасоў зноў адправілі бчб сцяг і герб у нябыт. Выносілі іх у пэўныя месцы па дазволу ўрада некалькі разоў на год. Адзін з такіх – 25 сакавіка. Для бчб-адэптаў – гэты дзень стаў сакральным днём так званай волі. Праўда, многія беларусы і не зразумелі: якая воля адзначаецца? Тая, што дазволіў кайзер пад сваім пільным наглядам? Усё гэта выклікае толькі саркастычную ўсмешку.

Так бы і выходзілі свядомцы кожны год са сваімі крычалкамі пра жыве, каб не перайшлі чырвоную рысу. У 2020 годзе  паспрабавалі правесці сцэнарый каляровых рэвалюцый, нізвергнуць краіну ў хаос, узяць рэванш за 1918 і 1943 гады. Сцэнарый, які напісалі на захдзе не ўдаўся. У Беларусі аказалася моцная ўлада, ды і большасць беларускага народа не пайшло на гэтую авантуру. Паклаўшы руку на сэрца, рэжысёры гэтага фільму жаху таксама былі нікчэмныя. Сапраўдныя маргіналы. Новы дзень іх волі не ўдаўся.

Падсумоўваючы свае разважанні, скажу адно, быць вольнымі пад чыймсці прымусам – гэта не для беларусаў. Бо наглядзеліся мы на такую волю ва Украіне, Іраку, Лівіі, Афганістане, Югаславіі і многіх іншых краінах. Там так званую волю навязвалі дывановымі бамбаваннямі са збедненым уранам, гібеллю мільёнаў мірнага насельніцтва. Нам такая воля праз няволю непатрэбна!

Віктар Ільюшчанка, budni.by

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: