Працаўнікоў сельскай гаспадаркі ўшаноўвалі работнікі Стытычаўскага СДК - PINSKNEWS.BY

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і аграпрамысловага комплекса работнікі Стытычаўскага сельскага Дома культуры ўшаноўвалі сваіх землякоў, сярод якіх і сям’я Яромчык Міхаіла Канстанцінавіча і Марыі Іванаўны. Аб тым, як прайшло мерапрыемства карэспандэнту pinsknews.by расказала культарганізатар Стытычаўскага СДК Алена Трацэвіч:

– Супругі Яромчык прысвяцілі рабоце ў сельскай гаспадарцы шмат год жыцця. Працоўны стаж Міхаіла Канстанцінавіча складае 41 год, сем з якіх ён працаваў галоўным аграномам у калгасе “Усход” вёскi Кончыцы. Марыя Іванаўна таксама працавала разам з мужам. Спачатку аграномам-насенневодам, а пасля бугалтарам. Праз некаторы час сям’я пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Стытычава, калгас “Iмя  Катоўскага”, куды быў пераведзены Міхаіл Канстанцінавіч і дзе шмат год працаваў намеснікам старшыні калгаса, а Марыя Іванаўна працавала ў гэтай жа гаспадарцы эканамістам па працы.

Добрымі словамі былі адзначаны поспехі і дасягненні ў рабоце гэтай сямейнай пары. Iм уручылi падарунак на памяць, а ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні “Рабіначкі” з задавальненнем павіншавалі Міхаіла Канстанцінавіча і Марыю Іванаўну добрымі музычнымі падарункамі.

ПОДЕЛИТЬСЯ