У Лунінецкім раёне адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі Брэсцкага аблавыканкама імя У.А. Калесніка — PINSKNEWS.BY

Loading

Падчас літаратурнага свята ў Лунінскай сярэдней школе Лунінецкага района адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі Брэсцкага аблавыканкама імя У.А. Калесніка. Аб гэтым паведамляе zarya.by

Дзясятае па ліку ўручэнне ганаровай узнагароды пасля доўгага перапынку вярнулася на Лунінеччыну, а ўпершыню яно адбылося яшчэ ў 2007-м.

Літаратурнае свята «Лунінская восень» са сваімі паплечнікамі-аднадумцамі заснаваў вядомы пісьменнік, журналіст i былы галоўны рэдактар газеты «Полесская правда» Мікалай Елянеўскі, ураджэнец Луніна (1948 – 2013). На жаль, ён рана пайшоў з жыцця, але запалены ім творчы агеньчык падтрымліваецца і да гэтага часу.

Ва ўрачыстай абстаноўцы былі названы імёны пераможцаў літааратурнай прэміі 2021 года. У намінацыі «Паэзія» перамогу раздзялілі брастаўчанка, паэт Любоў Красеўская (за кнігу «Та самая сила») і літаратар, журналіст з Пружан Мікола Антаноўскі (за зборнік паэзіі «Як ліст сярод лістоў»). У намінацыі «Проза» ўзнагародзілі публіцыста, краязнаўцу, аўтара серыі кніг «Лунінецкая памяць» Таццяну Канапацкую, а ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» атрымалі прызнанне аўтар фэнтэзійнай аповесці «Марго і чароўны экран», музыказнаўца, літаратар Ірына Морых і супрацоўніца міжнароднага аддзела Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Наталля Кухліч за чароўную кнігу казак «Раскрашенный мир». Па выніках конкурсу граматай і грашовай прэміяй Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў быў узнагароджаны Мікола Панасюк за дакументальную аповесць «Пётр Клімук. Жыццё і подзвіг касманаўта».

Таццяна ДЗЕМIДОВIЧ,
страшыня Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Фота Наталлi ПАЎЛЮКЕВІЧ

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: