История Пинщины год за годом. 1940-1941 годы — PINSKNEWS.BY

Loading

АГЛЯД ТАЛЕНТАЎ

У Пінску адкрылася 1-я абласная алімпіяда мастацкай самадзейнасці, у якой прынялі ўдзел 625 чалавек. Калектывы мастацкай самадзейнасці прадпрыемстваў, устаноў і вёсак прадэманстравалі сваю высокую культуру і майстэрства.

НАРАДА СЯЛЯН

Сёння ў Пінску адкрываецца абласная нарада сялян. Сюды з’ехаліся прадстаўнікі сялян з усіх вёсак нашай вобласці. Упершыню ў сваім жыцці працоўныя сяляне вызваленага Палесся сабраліся для таго, каб абмеркаваць задачы веснавой сяўбы.

(1 сакавіка 1940 г.).

УРАЧОЎ ПРЫБЫЛО

Ва ўсіх гарадах Пінскай вобласці да ўстанаўлення савецкай улады было 4 бальніцы, зараз – 8 на 1185 ложкаў. Радзільных дамоў зусім не было – цяпер іх 4 на 125 ложкаў, дзіцячых і жаночых кансультацый таксама не было – зараз 6. Ужо адкрылася трохгадовая фельчарска-акушэрская школа, у якой навучаецца 50 чалавек. У Пінску арганізаваны Дом дзіцяці на 40 ложкаў, а ў прыгарадным мястэчку Сасноўка – санаторый для дзяцей.

(1 красавіка 1940 г.).

АДКРЫЛАСЯ ПАРТКАНФЕРЭНЦЫЯ

У Пінску адкрылася першая абласная партыйная канферэнцыя. Яна падвяла вынікі работы партыйнай арганізацыі з дня ўстанаўлення савецкай улады. Намечаны канкрэтныя мерапрыемствы па пераўтварэнню вы­зваленага Палесся ў квітнеючы сацыялістычны край.

(16 красавіка 1940 г.).

ПАДАРУНАК ПІЯНЕРАМ

12 мая дзеці нашай вобпасці атрымалі цудоўны падарунак – Палац піянераў. 9 гадзін вечара. Вялікая зала Палаца запаўняецца дзецьмі і гасцямі. Пад гукі паходнага марша ў залу ўваходзяць піянеры – выдатнікі вучобы. Ад імя савета Палаца піянерка Лашчыноўская адкрывае касцёр. У зале гучыць пралетарскі гімн «Інтэрнацыянал». Пасля афіцыйнай часткі прайшлі гульні, танцы, канцэрт мастацкай самадзейнасці.

(14 мая 1940 г.).

ЭКСКУРСІЯ Ў МАСКВУ

3 Пінска ў Маскву выехала на Усесаюзную сельскагаспадарчую выстаўку першая група экскурсантаў Пінскага раёна.

(16 мая 1940 г.).

ЛЫЖНЫ ПЕРАХОД

Скончыўся лыжны пераход Кіеў – Пінск, прысвечаны адкрыццю XVIII Усесаюзнай партыйнай канферэнцыі. Лепшыя лыжнікі Пінскай ваеннай флатыліі Юлікаў, Заўгорскі, Нікітаеў, Несцярэнка і Бойка за 9 хадавых дзён прайшлі 600 кіламетраў.

(13 лютага 1941 г.).

СПРАВЫ ІНСТЫТУЦКІЯ

У настаўніцкім інстытуце працуюць два факультэты: прыродна-геаграфічны і фізіка-матэматычны. Ha іх займаецца 250 студэнтаў: 60 – на стацыянары, 190 – на завочным аддзяленні. Ёсць інтэрнат на 40 месцаў, сталовая. Сталінскімі стыпендыятамі з’яўляюцца Вера Санко і Галіна Ляшкевіч.

(6 красавіка 1941 г.).

ВЫПУСК МУЗЫКАНТАЎ

Скончыліся экзамены ў Пінскай музычнай школе. Яны паказалі добрыя поспехі навучэнцаў. 40 працэнтаў вучняў здалі экзамены на «выдатна», 47 працэнтаў – на «добра». На Дошку гонару змешчаны 35 лепшых юных музыкантаў. У школе вучыцца шмат адароных дзяцей: Сеназаровіч (фартэпіяна), Ратновіч (скрыпка), Сачкоўскі (народныя інструменты) і іншыя. 7 чэрвеня 8 лепшых вучняў паедуць у Мінск на фестываль выдатнікаў музычных школ Беларусі. У будучым годзе ў школу дадаткова будуць прыняты яшчэ 100 чалавек. Вырашана стварыць новыя класы: баяна, духавых інструментаў.

(21 мая 1941 г.).

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: