Абвешчаны другі сезон літаратурнага конкурсу “Маладая літаратурная крытыка” — PINSKNEWS.BY

Loading

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі абвяшчае другі сезон літаратурнага конкурсу “Маладая літаратурная крытыка”.

Умовы конкурсу карэспандэнту pinsknews.by расказала старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ:

Сёлета літаратурныя спаборніцтвы будуць прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Калесніка – вядомага крытыка, літаратуразнаўцы, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа.

Да разгляду прымаюцца рэцензіі, напісаныя на асобныя мастацкія творы лаўрэатаў літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя У. Калесніка (спіс твораў).

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты 1-5 курсаў вышэйшых навучальных устаноў і маладыя літаратары да 35 гадоў.

Да разгляду прымаецца адзін артыкул аднаго аўтара. Аб’ём яго не павінен перавышаць 15 000 знакаў. Раней апублікаваныя рэцэнзіі да конкурсу не дапускаюцца.

Конкурсныя творы прымаюцца да 1 чэрвеня 2022 года на адрас: tatiana.demidovich@gmail.com У асобным файле канкурсант павінен пазначыць свае біяграфію і кантакты.

У склад журы конкурсу ўвойдуць пісьменнікі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналісты і выкладчыкі.

Па выніках конкурсу адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя з удзелам маладых крытыкаў, падчас якой будуць названы лаўрэаты конкурсу і пераможца.

Мы чакаем працы са свежым і арыгінальным поглядам на мастацкі твор, глыбокім аналізам і шчырымі ўражаннямі. Вырасцім новае пакаленне літаратурных крытыкаў разам!

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: