Пiнкавiчы запрашаюць гасцей на традыцыйны абрад провадаў зiмы — PINSKNEWS.BY

Loading

У мінулым годзе навучэнцы і педагогі Цэнтра творчасцi дзяцей i моладзi Пiнскага раёна сталі ўдзельнікамі грандыёзнага свята “Велікодныя вясновыя карагоды”, які ладзіў мясцовы Дом культуры ля народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа, што знаходзiцца ў Пiнкавiчах.

Інакш кажучы, гасцей сабраў рэканструяваны мясцовы абрад “Провэдэмо зыму”, які, дарэчы, унесены ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Як паведамiла карэспандэнту pinsknews.by метадыст ЦТДіМ  Жанна Верыч, з такім жа размахам у Пінкавічах 2 мая будуць праважаць зіму і на гэты раз.

“А зіму, па ўсяму бачна, трэба не проста праважаць, а ў спіну гнаць-піхаць. Нешта доўга зацягнуўся “Окід на буська”, як называюць гэтыя зімовыя выбрыкі ў нас на Палессі. У дзень свята на тэрыторыі нашага музея развернецца дзіцячая фальклорная праграма з народнымі гульнямі, майстар-класамі, музейным квэстам, сэлфі-зонай і этнадыскатэкай. Дзяўчынкі з аб’яднання “ГіД” з разам з мясцовым калектывам “Крыніцы” будуць вадзіць танкі (карагоды), з якімі яны дэбютавалі ў мінулым годзе”, – адзначыла Жанна Верыч.

Запрашаем усiх на свята!

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: