Уладзімір ХРАЛЕНКА: «Юнакі павінны ведаць і выказванні амерыканскіх палітыкаў пра знішчэнне славян» — PINSKNEWS.BY

Loading

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, дырэктар ААТ «Парахонскае» Уладзімір ХРАЛЕНКА ў гутарцы з карэспандэнтам «Сельскай газеты» падзяліўся сваімі думкамі наконт Году гістарычнай памяці і будучага нашай краіны

— Уладзімір Фёдаравіч, што значыць для вас Год гістарычнай памяці?

— Вельмі шмат чаго. Адзін мой дзядуля загінуў у першы год вайны, а другі вярнуўся жывым. Пра перажытае не расказваў. Калі задавалі яму пытанні, толькі плакаў і маўчаў. Ведаю: без мінулага няма будучага. Калі ў лютым 2014 года пачыналіся падзеі на Майдане, у складзе дэлегацыі аглядалі сельскагаспадарчую выставу ў Кіеве. Сэрца маё адчувала: не туды Украіну штурхаюць. Колькі было эйфарыі ва ўзбунтаваным натоўпе на Крашчаціку! Балюча было глядзець на ўсё гэта.

Трэба, каб моладзь ведала сваю гісторыю. Памятаю, як на сустрэчы са школьнікамі пачуў ад аднаго з іх: каб у Вялікую Айчынную вайну нашы войскі не перамаглі, то лепш жылося б. Стаў тлумачыць, што яго магло і не быць, дзядулі і бабулі маглі згарэць у печах смерці, якія прызначылі ўсім нам нямецка-фашысцкія захопнікі. Пра гэта варта не забываць, асабліва ў наш неспакойны час. Юнакі павінны ведаць і выказванні амерыканскіх палітыкаў пра знішчэнне славян. Балюча было, калі чытаў гэтыя радкі.

— Якім бачыцца будучае краіны?

— За апошнія гады шмат станоўчага адбылося ў нашым грамадстве. Разам з гэтым лічу недаравальным, што замежныя палітыкі каверкаюць падзеі. З іх вуснаў гучыць публічны цынізм. Хіба можна дараваць Байдэну за выказванне, што амерыканцы будуць змагацца за незалежнасць Украіны да апошняга ўкраінца? І гэта не агаворка. Няўжо некаторыя згубілі генетычную памяць? Прызнаюся шчыра: вайны баюся, таму што не дапускаю нават думкі згубіць родных і блізкіх. 

Уладзімір СУББОТ

“Сельская газета”

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: