Літаратараў Брэстчыны запрашаюць прыняць удзел у паэтычным конкурсе «Слёзы сясцёр Хатыні» — PINSKNEWS.BY

Loading

Старонак Вялікай Айчыннай не злічыць… І ёсць сярод іх асаблівыя – апаленыя агнём. На іх занатаваны лёсы вёсак, знішчаных карнікамі без следу. Тады сясцёр Хатыні ў Беларусі нямала.

Увекавечванню памяці пра іх прысвячаецца абласны паэтычны конкурс, які аб’яўляе Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама. Аб гэтым карэспандэнту pinsknews.by расказалi ў Брэсцкiм абласным аддзяленнi Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Конкурс “Слёзы сясцёр Хатыні” накіраваны на папулярызацыю літаратурнай дзейнасці ў Год гістарычнай памяці, маральнае выхаванне жыхароў Брэстчыны, пашырэнне іх ведаў пра генацыд беларускага народа і стварэнне банка літаратурных твораў, прысвечаных спаленым вёскам.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як прафесійныя літаратары – члены абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, так і аўтары-аматары. Пераможцы будуць вызначаны ў дзвюх узроставых групах: 14-30 гадоў і ад 31 года і старэйшых.

Прымаюцца аўтарскія вершы на беларускай або рускай мове, што расказваюць пра знішчэнне карнікамі вёсак і мірнага насельніцтва на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў перыяд Вялікай Айчыннай.

Заяўку на ўдзел і творчую работу (верш) накіроўвайце на электронны адрас: tatiana.demidovich@gmail.com да 10 кастрычніка 2022 года з пазнакай “Слёзы сясцёр Хатыні”.

Узнагароджанне пераможцаў дыпломамі і памятнымі падарункамі адбудзецца ў межах абласнога літаратурнага фестывалю “Берасцейскае шматгалоссе”.

Далучайцеся! Захаваем памяць разам!

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: