Ігар Канякін: «Галоўнае багацце Пiнскага раёна – працавітыя таленавітыя людзі, улюбёныя ў сваю Радзіму» — PINSKNEWS.BY

Loading

Ігар Канякін, Генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў горадзе Брэсце:

– Пінскі раён – край з багатай гісторыяй, культурай і традыцыямі, адзін з рэгіёнаў краіны, які дынамічна развіваецца. Самае галоўнае яго багацце – працавітыя таленавітыя людзі, улюбёныя ў сваю Радзіму, якія робяць усё магчымае для яе росквіту. У Пінскім раёне свята захоўваюць памяць пра подзвігі старэйшых пакаленняў. У нашых краінах заўсёды будуць памятаць, якім коштам нам дасталіся свабода і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Беларусь заўсёды была і будзе галоўным саюзнікам і партнёрам Расіі. Нас яднаюць шматвекавое сяброўства, агульныя духоўныя і культурныя каштоўнасці. Упэўнены, усё гэта будзе памнажацца і развівацца на карысць нашых братэрскіх народаў і краін.

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: