Юрый Хвасцюк: «У нас наперадзе яшчэ шмат спраў» — PINSKNEWS.BY

Loading

Юрый Хвасцюк,
першы намеснік старшыні Пінскага райвыканкама,
начальнік ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню,
Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна:

– Я ўдзячны за прысваенне мне высокага звання Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна і хачу дадаць, што гэта заслуга многіх людзей, без якіх я нікуды. Амаль трыццаць гадоў жыцця на Піншчыне я прысвяціў сельскай гаспадарцы. І ў нас наперадзе яшчэ шмат спраў. Важная задача – зрабіць так, каб зямля паўсюль прыносіла прыбытак, каб гэта дазваляла развівацца і паляпшаць узровень жыцця людзей. Многія нашы сельскагаспадарчыя арганізацыі сёння эканамічна моцныя. І нам засталося зусім недалёка да таго, каб так жылі і ўсе астатнія. А для гэтага патрэбна стабільнасць. Таму ў мінулым годзе сяляне агулам падтрымалі гэты кірунак – паступальнае развіццё ў заданым дзяржавай напрамку.

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: