Абвешчаны новы сезон літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка — PINSKNEWS.BY

Loading

Абласная літаратурная прэмія Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка за дасягненні ў галіне літаратуры адкрыла прыём заявак.

Літаратурная прэмія заснава­на ў 2007 годзе і ўручаецца па трох намінацыях: «Проза» (у тым ліку «Драматургія»), «Паэзія», «Дзіцячая літаратура» і прысуджаецца ў го­нар таленавітага пісьменніка, літаратуразнаўцы, педагога Уладзіміра Калесніка. За мінулы перыяд прэміяй была адзначана творчасць 41 літаратара Брэстчыны, творы якіх абагацілі духоўнае жыццё і на­цыянальную культуру рэгіёна.

Матэрыялы на вылучэнне твораў на суісканне прэміі прадстаўляюцца не пазней за 1 верасня 2023 г. на адрас Брэсцкага абласнога аддзялення Са­юза пісьменнікаў Беларусі: пр. Машэ­рава, 75/1, каб. 605 (тэл.: +375 (33) 318-15-89 (МТС)). У аргкамітэт неабходна падаць: кароткую біяграфічную да­ведку, два экзэмпляры вылучаемай кнігі, якая была выдадзена з 2020 па 2023 год, рэцэнзіі, водгукі ў прэсе на дадзены твор.

Уручэнне прэміі ажыццявіцца на спецыяльнай цырымоніі напры­канцы 2023 года.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ,
старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: