Раённае свята, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адбылося ў Галева — PINSKNEWS.BY

Loading

Раённае свята, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адбылося на стадыёне аграрнага тэхналагічнага каледжа ў вёсцы Галева.

Удзел у свяце ўзялі ганаровыя госці: Праасвяшчэннейшы Георгій – епіскап Пінскі і Лунінецкі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Антоній Дзям’янка – біскуп Пінскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы, Віктар Іванавіч Гузарэвіч – намеснік епіскапа царквы Хрысціян Веры Евангельскай па Брэсцкай вобласці; дэлегацыя горада Пінска пад узначальваннем Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна, старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Валерыя Рэбкаўца і старшыні гарадскога Савета дэпутатаў Лявонція Лемяшэўскага, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна Ўладзімір Храленка і Ірына Сачкоўская, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Бегеба і Аляксандр Амельянюк, генеральны дырэктар ВРУП «Брэстаблгаз» Яўген Казімірчык, генеральны дырэктар ААТ «Стройгаз, г. Брэст» Сяргей Каліноўскі, а таксама Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна Канстанцін Шэўчык, Вячаслаў Ізотаў, Юрый Хвасцюк.

    Падчас свята адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагарождання яшчэ двух Ганаровых грамадзян Пінскага раёна, якім гэтае званне было прысвоена рашэннем Пінскага раённага Савета дэпутатаў ад 23 чэрвеня 2023 года, Іосіфа Іванавіча Гузіча і Івана Францавіча Юшкевіча.

З галоўным святам краіны жыхароў раёна павіншавалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Брылевіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Лазюк.

Ігар БРЫЛЕВІЧ:
– У Дзень Незалежнасці мы аддаём даніну павагі і памяці ўсім, хто ратным подзвігам прынёс мір і спакой на нашу зямлю! Гэта свята адзінства і нязломнасці духу беларусаў.
Адметна, што гэта адзначаюць не толькі ветэраны і людзі старэйшага пакалення, але і наша моладзь. Ад патрыятычнай моладзі раёна накіравана прапанова аб стварэнні Манумента Перамогі. Ініцыятыва прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Гэта будзе наша даніна памяці і павагі героям вайны, адбітак грамадскага запыту і сімвал духоўна-гістарычнага развіцця Піншчыны на сучасным этапе.
Жыццёвая мудрасць нашых людзей і палітычнае адзінства ў рэгіёне заўсёды адрознівалі Пінскі раён. Упэўнены, што і надалей разам мы будзем адзіныя і прыкладзем максімум намаганняў, каб пераадолець выклікі часу, захаваць і памножыць усё лепшае. 

Вячаслаў ЛАЗЮК:
– Гэта свята з’яўляецца важным сімвалам для нашай краіны і нагадвае пра нашу багатую гісторыю, нацыянальны гонар і суверэнітэт. Мы адзначаем дзень, калі Беларусь здабыла сваю незалежнасць і стала самастойнай дзяржавай.
Рэспубліка Беларусь з’яўляецца ўнікальнай краінай са сваёй культурай, традыцыямі і выдатнымі людзьмі. Мы ганарымся нашай разнастайнасцю і сяброўствам паміж народамі. Гэты дзень – выдатная магчымасць сабрацца разам, адзначыць наша адзінства і працягнуць будаваць лепшую будучыню для нашай краіны.
Віншую вас усіх з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Жадаю вам шчасця, росквіту і міру. Хай наша краіна будзе месцам, дзе кожны чалавек можа рэалізаваць свае мары і жыць у гармоніі. Са святам!

Затым на святочнай сцэне разгарнулася прыгожая велічная дзея ў выкананні артыстаў устаноў культуры Піншчыны.

Арганізатары мерапрыемства, акрамя шырокага гандлю, таксама прапанавалі майстар-класы, выставу-продаж вырабаў народнай творчасці, традыцыйныя забавы на гульнёвых пляцоўках.

По информации p-v.by

Фото Людмилы Ребковец и из Вайбер-чата Парохонского сельсовета

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: