75-годдзе з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц адзначылi ў Пiнскiм раёне — PINSKNEWS.BY

Loading

Літаратурна-музычная гасцёўня «Пачынаецца ўсё з любві…», прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц, адбылася ў Парэцкай базавай школе.

Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася ў вёсцы Рудка на Піншчыне 20 лістапада 1948 года. Праз некалькі год бацькі пераехалі жыць ў Велясніцу.

Паэзія Яўгеніі Янішчыц набывае ўсё большую вагу і грамадскую значнасць. Яе імя носіць адна з вуліц Пінска і вёскі Парэчча, Парэцкая базавая школа, дзе вучылася Яўгенія Янішчыц і дзе працуе музей.

Таксама імя славутай зямлячкі з гонарам носіць Пінская цэнтральная раённая бібліятэка.

На свята завітала шмат гасцей. Адна з іх — пляменніца Таццяна Ганчарык, заснавальнік, першы кіраўнік музея Я. Янішчыц — Антаніна Сідарук, удзельнікі клуба літаратараў Піншчыны «Пінчукі», настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, а таксама прыхільнікі творчасці паэтэсы.

На мерапрыемстве прагучалі песні на вершы Я.Янішчыц і прадэманстравалі тэатральныя пастаноўкі на яе твораў, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Парэцкай БШ.

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: