Руководство районной вертикали власти поздравило жителей Пинщины с Днем Независимости Республики Беларусь — PINSKNEWS.BY

Loading

Паважаныя жыхары Пінскага раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дзень Незалежнасці (Дзень Рэспублікі) — галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Гэтае свята сімвалізуе свабоду, адзінства і незалежнасць нашай краіны, а таксама мужнасць і гераізм нашых продкаў, якія змагаліся за незалежнасць Беларусі.

У наш час гэтая дата набывае асаблівую значнасць. Глыбока сімвалічна, што ў ліпені 2024 года мы таксама адзначаем 80-гадоў вызвалення Беларусі і Піншчыны таксама ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Сёння ўсе мы нясем адказнасць за будучыню нашай дзяржавы. Нас аб’ядноўваюць любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць сваю краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай. Гэта ў нашых сілах, і мы ўпэўнены, што суверэнітэт і незалежнасць заўсёды будуць асновай дынамічнага і паспяховага развіцця Беларусі.

Ад усяго сэрца жадаем вам і вашым сем’ям святочнага настрою, здароўя, дабрабыту, поспехаў і новых дасягненняў на карысць Пінскага раёна і нашай краіны! Са святам!

З Днём Незалежнасці!

Пінскі раённы выканаўчы камітэт

Пінскі раённы Савет дэпутатаў

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: