Абвешчаны 2 сезон гумарыстычнага конкурсу «Папяровы бусел» — PINSKNEWS.BY

Loading

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі абвяшчае 2 сезон рэспубліканскага гумарыстычнага конкурсу «Папяровы бусел».

Умовы конкурсу карэспандэнту pinsknews.by расказала старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ:

Конкурс праводзіцца з 20 лістапада 2021 года па 10 студзеня 2022 года. Яго ўдзельнікамі могуць быць як прафесійныя літаратары, так і пачаткоўцы, не маладзейшыя за 18 гадоў. Конкурс праходзіць на 2 дзяржаўных мовах сярод раней нідзе не надрукаваных твораў.

Прымаюцца рознажанравыя творы ў намінацыях «Проза» (малыя формы) і «Паэзія» на электронную пошту tatiana.demidovich@gmail.com. У лісце трэба ўказаць кароткую біяграфію, намінацыю, дату стварэння твора, кантактныя даныя.

Акрамя лаўрэатаў, у кожнай намінацыі бу-дзе вызначаны абсалютны пераможца, уладальнік Гран-пры, які атрымае ў якасці ўзнагароды памятную статуэтку і грамату.

Лепшы конкурсны твор будзе надрукаваны ў пятым нумары альманаха «Берасцей-ская скарбніца».

Арганізатары чакаюць яркіх, самабытных твораў з тонкім добрым гумарам, арыгінальнымі сюжэтамі і цікавымі героямі. Каб павысіць узровень справядлівасці і непрадузятасці ацэньвання, усе працы будуць разглядацца ананімна. Жадаем усім канкурсантам поспехаў і добрага настрою!

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: