Захапляльнай стала экскурсія ў пiнкавiцкi музей Якуба Коласа для школьнiкаў з Гомельскай вобласцi — PINSKNEWS.BY

Loading

Школьнiкі з Гомельскай вобласцi, якія адпачывалі ў дзiцячым цэнтры “Світанак”, і навучэнцы каледжа мастацтваў упершыню наведалі народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа ў Пiнкавiчах.

Падрабязней пра ўражанні, якія атрымалі госці ад экскурсіі па музеі, чытачам партала pinsknews.by рассказала метадыст Цэнтра творчасцi дзяцей i моладзi Пiнскага раёна Жанна Верыч.

“Як і большасць экскурсантаў, яны і не падазравалі, што экскурсія можа быць такой захапляльнай. А яна сапраўды захапляе! Візіцёры нечакана для сябе трапілі ў палон Коласавай школы. Квэст-гульня, спяванне песень-караоке на словы Якуба Коласа, эпізадычныя ўкрапленні мясцовай гаворкі, тэатралізацыя ўрыўкаў з паэмы “Новая зямля”, фотасесія ў адзенні з куфра, пачастункі з печы, наведванне трохпавярховага птушынага катэджа… І гэта яшчэ не ўсе прыёмы, якімі мы прывабліваем нашых гасцей”, – адзначыла Жанна Верыч.

Па словах экскурсантаў, захавальнікам музея добра ўдаецца ўлюбіць у творчасць Песняра, у роднае слова, у сваю краіну.

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: