Вучні Бабрыкоўскай СШ расказалі равеснікам аб перавагах аграрных прафесій — PINSKNEWS.BY

Loading

Аб праблемах экалогіі і прафесіях, якія звязаны з работай на зямлі, ішла размова падчас конкурса “Разам за будучыню планеты”. Конкурс праходзіў у рамках фестываля “Вясёлкавы калейдаскоп” у Бабрыкоўскай сярэдняй школе Пінскага раёна.

Як прайшло мерапрыемства чытачам партала pinsknews.by расказала педагог-арганізатар Бабрыкоўскай СШ Галiна Завадская. Яна адзначыла, што на суд журы вучні з першага па дзясяты клас прадставiлi творчыя работы ў намінацыях:

  • “Школьная газета “#АграКЛАСнаяГазета”,
  • відэаролік “Гэта мой выбар!”,
  • друкаваная іміджэвая рэклама “Я — будучы аграрый!”,
  • “Фларыстычны тэатр”, 
  • альманах “Наш шлях у аграМІР!”.

Максімальную колькасць балаў за творчае прадстаўленне атрымалі вучні 2, 3, 9 класаў.

«Такім чынам, праз конкурсныя работы школьнікi мелі магчымасць выказаць сваё меркаванне і стаўленне да аграсвету і прафесій аграпрамысловага комплексу», – падкрэслiла Галiна Завадская.

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: