Вячаслаў Ізотаў,
дырэктар Малоткавіцкай дапаможнай школы-інтэрната
Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна:
– Хачу падзякаваць кіраўніцтву раёна, дэпутатам за высокае званне Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна, якое мне прысуджана. Гэта для мяне не проста ацэнка дзейнасці і жыцця, а перш за ўсё вялікая адказнасць перад сабой, сваімі роднымі, перад людзьмі, разам з якімі працую. Я ўпэўнены, што мы не спынімся на дасягнутым. І ўсе тыя справы, якія робім на карысць роднага краю, нашага рэгіёна, усёй рэспублікі, будуць працягнуты і дасягнуць поспеху, стануць своеасаблівым трамплінам для новых дасягненняў.