Листая подшивки «Полесской правды»: история Пинщины год за годом. 1943 год - PINSKNEWS.BY

В музее Белорус­ского Полесья сохранилась под­шивка газеты «Полесская прав­да» времен Великой Отече­ственной войны. Выходила она в Пинском партизанском соеди­нении. Редактором был Н.Л. Эрдман. Думается, читателям будет небезынтересно почи­тать, о чем писала газета в те годы.

ЭШАЛОН ВОРАГА ПАЛЯЦЕЎ ПАД АДХОН

Партызаны Коля, Жэня, Андрэй, Рыгор і Кас’ян рыхтаваліся ў паход. Заданне было важнае і сур’ёзнае. Перахітрыўшы нямецкую варту, падрыўнікі Мікалай і Жэня залажылі міну, добра яе замаскіравалі, а самі схаваліся ў бліжэйшым лесе. Раніцай эшалон ворага з жывой сілай, які ішоў на ўсход, паляцеў пад адхон. У часе крушэння было разбіта 60 вагонаў і шмат фашысцкіх нягоднікаў лягло трупамі пад іх абломкамі.

(№ 2 (437) 8 чэрвеня 1943 г.)

ПРЫНЯТЫ Ў РАДЫ ПАРТЫЗАН

Нядаўна да партызан энскай брыгады прыйшлі два паліцэйскіх. Яны заявілі:

— Нас гвалтоўна немцы за­бралі ў паліцыю. Мы не хочам быць здраднікамі свайго народа, не хо­чам забіваць сваіх братоў. І цяпер, калі мы атрымалі вінтоўкі, хочам быць разам з вамі і будзем бязлітасна біць фашысцкіх ненавісных са­бак, да поўнага іх выгнання з нашай зямлі.

Партызаны прынялі іх у свае рады. Зараз яны пайшлі на выкананне баявога задания.

(№ 3 (438) 18 чэрвеня 1943 г.)

РВУЦЬ КАМУНІКАЦЫІ ВОРАГА

З пачаткам рашаючых баёў на фронце партызаны атрада імя Ча­паева ўзмацнілі ўдары па ворагу. Партызан Федасееў разам з другімі таварышамі пусціў пад адхон тры эшалоны ворага з жывой сілай і тэхнікай. Разбіты тры паравозы, звыш 40 вагонаў, знішчана некалькі дзесяткаў гітлераўцаў. Другі партызан гэтага атрада Насенка пусціў пад адхон два нямецкіх зшалоны з гітлераўцамі.

(№ 7 (442) 12 ліпеня 1943 г.)

НЕМЦАЎ-ГРАБЕЖНІКАЎ СУСТРЭЛІ СВІНЦОМ

Сялян хутара K. аграбілі нем­цы. Гітлераўцы забралі прадукты харчавання, вопратку, нават лыжкі і міскі не аставілі ў хаце. Усё было падчышчана нямецкімі грабежнікамі. Пяць падвод, нагружаных дабром, рухаліся па шляху да пун­кта Л. I вось нечакана немцаў сустрэлі кулі партызан. Кінуўшы падводы, гітлераўцы ў паніцы ўцяклі. Партызаны падабралі трафеі і раз­далі сялянам маёмасць, якую за­бралі ў іх фашысцкія разбойнікі.

(№ 9 (444) 24 ліпеня 1943 г.)

НЕ ДАДЗІМ ВОРАГАМ НІ ГРАМА СВАЙГО ХЛЕБА

Сяляне нашай вёскі дружна і арганізавана выходзяць на ўборку ўраджаю. Усе яны пранікнуты адной думкай, як найхутчэй абмалаціць хлеб і захаваць яго, каб ні адно зярно не папала фашыстам.

(№ 10 (445) 31 ліпеня 1943 г.)

ПАРТЫЗАНСКІ РАХУНАК

Група партызан атрада, дзе камандзірам Т.С., спаліла лесазавод. Знішчаны 2 рухавікі, 3 лесапільныя машыны, 6 дрэваапрацоўчых станкоў, дынама-машына і больш 1000 кубоў піламатэрыялаў. Выведзены з строя паравы млын. Другая група партызан гэта­га атрада з засады знішчыла каменданта жандармерыі і трох паліцэйскіх. Адбіла ў немцаў 19 кароў, якіх яны захапілі ў сялян.

(№ 14 (449) 29 жніўня 1943 г.)

ЗЯМЛЯ ГАРЫЦЬ ПАД НАГАМІ АКУПАНТАЎ

За апошнія тры месяцы пінскія партызаны пусцілі пад адхон 75 паяздоў. Разбіта 77 паравозаў, 482 вагоны (з іх 247 з жы­вой сілай), 107 платформ. Узарвана 7 чыгуначных мастоў, 111 мастоў на дарогах.

(№ 16 (451) 11 верасня 1943 г.)

ЗАБІЛІ ЗДРАДНІКА

У м. Лахва партызаны забілі мацёрага гітлераўца — здрадніка Хмару. Гэты бандыт праславіўся сваёй жорсткасцю і нечуванымі здзекваннямі над насельніцтвам. Лёс Хмары чакае кожнага здрадніка.

(№ 18 (453) 25 верасня 1943 г.)

ПОДЕЛИТЬСЯ