Народны калектыў «Крыніцы» Пінкавіцкага СДК стаў пераможцам ветэранскага фестывалю нацыянальных культур — PINSKNEWS.BY

Loading

Народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Крыніцы” Пінкавіцкага СДК адзначаны дыпломам пераможцы ветэранскага фестывалю нацыянальных культур.

Конкурс праходзіў у дыстанцыйным фармаце. Журы высока ацаніла цудоўнае выканне песні “Пінкаўцы-палешукі”, якая з’яўляецца адной з візітных картак “Крыніц”. Аўтарам музыкі выступіў Аляксандр Хаўстовіч, словы напісала Валянціна Чумакевіч.

Трэба адзначыць, што праслаўлены калектыў плённа захоўвае традыцыі палескай песні ўжо 37 гадоў! За гэты час “Крыніцы” шмат разоў станавіліся пераможцамі розных конкурсаў, прымалі ўдзел у рэспубліканскіх, абласных, раённых фестывалях, прадстаўлялі сваю творчасць за мяжой.

>>> ФОЛЬКЛОРНЫЙ ПРАЗДНИК «ВЕЛIКОДНЫЯ ВЕСНАВЫЯ КАРАГОДЫ» В ПИНКОВИЧАХ

А традыцыя вясновых карагодаў на Вялікдзень і на Велікодным тыдні, а таксама абрад провадаў зімы ў вёсцы Пінкавічы нават атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Дыплом за подпісам кіраўніка Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Івана Гардзейчыка і кіраўніка журы, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Леаніда Некрашэвіча, а таксама падарунак і кветкі калектыву ва ўрачыстай атмасферы ўручыў старшыня Пінскай раённай арганізацыі ветэранаў Міхаіл Сяргеевіч Заранка. Да слоў віншаванняў далучылася загадчыца раённага метадычнага цэнтра аддзела культуры Пінскага райвыканкама Ірына Лой. Удзельнікам пажадалі новых творчых перамог і натхнення. 

Наталля МІЛЕЎСКАЯ

Фота і відэа аўтара

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: