Гісторыю стварэння слуцкага пояса можна даведацца ў Пінскім раёне — PINSKNEWS.BY

Loading

Праект “Слуцкі пояс – сімвал Беларусі” рэалізоўваюць у Пінскім раённым Доме рамёстваў у аграгарадку Аснежыцы.

Тут прапануюць дакрануцца да ўнікальных традыцый, здзейсніць пазнавальнае падарожжа ў свет беларускай культуры і ўбачыць знакаміты слуцкі пояс – узор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва 18 стагоддзя і сучасны брэнд нашай краіны.

Магчымасць на свае вочы ўбачыць і атрымаць асалоду ад прыгажосці адроджанага слуцкага пояса з’явілася дзякуючы заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь, нашаму земляку Дзям’яну Рыгоравічу Лемяшэўскаму. Менавіта ён прадставіў экспанат для выставы.

Справа ў тым, што ў 2022 годзе Дзям’ян Рыгоравіч быў удастоены звання «Ганаровы паляшук». Знамянальная падзея адбылася падчас 7-га фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. Наш зямляк атрымаў у падарунак дыплом, бронзавую статуэтку палешука і слуцкі пояс, вытворчасць якіх адроджана ў Беларусі.

>>> ДВА ПРЕДСТАВИТЕЛЯ ПИНЩИНЫ УДОСТОЕНЫ ПОЧЁТНОГО ЗВАНИЯ «ГАНАРОВЫ ПАЛЯШУК»

І вось нядаўна падчас наведвання Дома рамёстваў Дзям’ян Рыгоравіч прапанаваў арганізаваць выставу, каб усе жадаючыя маглі пабачыць унікальны твор мастацтва. Задумка ўвасобілася ў жыццё.

У рамках праекта шмат новай інфармацыі пра слуцкія паясы ўжо даведаліся калектыў Аснежыцкага сельвыканкама і вучні Аснежыцкай сярэдняй школы. Дырэктар раённага Дома рамёстваў Баян Караткова пазнаёміла іх з гісторыяй стварэння ўнікальнага сімвала Беларусі, дапамагла здзейсніць падарожжа ў свет мінулага. Усе атрымалі задавальненне ад убачанага.

Доме рамёстваў выказваюць шчырую падзяку Д.Р.Лемяшэўскаму за прадстаўленую магчымасць у ажыццяўленні праекта і асабісты ўклад у папулярызацыю нацыянальнай культуры, а таксама запрашаюць на экскурсію ўсіх зацікаўленых. Слуцкі пояс можна будзе ўбачыць да 16 студзеня.

Наталля МІЛЕЎСКАЯ, p-v.by
Фота прадастаўлена Домам рамёстваў

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: