«Бенефіс роднай мовы». Пад такой назвай прайшло свята, прысвечанае Дню роднай мовы, у народным літаратурна-краязнаўчым музеі Якуба Коласа.
Невыпадкова месцам правядзення быў абраны менавіта гэты музей Пінскага раёна. Тут, на Палессі, жыў і тварыў класік беларускай літаратуры Якуб Колас. Тут, сярод простых палешукоў, ён знаходзіў вобразы сваіх літаратурных герояў. Асобныя часткі трылогіі “На ростанях” прысвечаны Пінскаму Палессю.




У ходзе свята пераможцы творчага конкурсу “Гучы, слова Коласа і Купалы” дэкламавалі вершы. А каб данесці да прысутных прыгажосць і непаўторнасць беларускага слова, на працягу мерапрыемства гучалі знакамітыя беларускія мелодыі ў выкананні ўдзельнікаў мерапрыемства. Вучні аб’яднання па інтарэсах “Каласкі” і настаўнікі Чухаўскай сярэдняй школы выканалі песню “Родная мова”.
Гасцямі свята сталі прадстаўнікі Пінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Удзельнікі свята яшчэ раз адчулі прыгажосць, непаўторнасць і мілагучнасць роднай мовы. Такія мерапрыемствы вельмі важныя і патрэбныя, яны аб’ядноўваюць людзей і выхоўваюць у маладога пакалення патрыятызм і каштоўнаснае стаўленне да жыцця.
Паводле інфармацыі Отдел по образованию Пинского райисполкома