Ігар БРЫЛЕВІЧ: «Дзень Незалежнасці — свята адзінства і нязломнасці духу беларусаў» — PINSKNEWS.BY

Loading

Піншчына святкуе Дзень Незалежнасці

Ігар БРЫЛЕВІЧ, старшыня Пінскага райвыканкама:

– У Дзень Незалежнасці мы аддаём даніну павагі і памяці ўсім, хто ратным подзвігам прынёс мір і спакой на нашу зямлю! Гэта свята адзінства і нязломнасці духу беларусаў.

Адметна, што гэта адзначаюць не толькі ветэраны і людзі старэйшага пакалення, але і наша моладзь. Ад патрыятычнай моладзі раёна накіравана прапанова аб стварэнні Манумента Перамогі. Ініцыятыва прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Гэта будзе наша даніна памяці і павагі героям вайны, адбітак грамадскага запыту і сімвал духоўна-гістарычнага развіцця Піншчыны на сучасным этапе.

Жыццёвая мудрасць нашых людзей і палітычнае адзінства ў рэгіёне заўсёды адрознівалі Пінскі раён. Упэўнены, што і надалей разам мы будзем адзіныя і прыкладзем максімум намаганняў, каб пераадолець выклікі часу, захаваць і памножыць усё лепшае.

По информации «Полесская правда» Новости Пинского района

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: