Дзясяты раз абласная літаратурная прэмія Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка адкрыла прыём заявак. Аб гэтым карэспандэнту pinsknews.by расказала старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ.
Літаратурная прэмія заснавана ў 2007 годзе і ўручаецца па трох намінацыях:
- «Проза» (у тым ліку «Драматургія» і «Публіцыстыка»);
- «Паэзія»;
- «Дзіцячая літаратура».
Літпрэмiя прысуджаецца ў гонар таленавітага пісьменніка, літаратуразнаўцы, педагога Уладзіміра Калесніка. За мінулы перыяд прэміяй была адзначана творчасць 36 літаратараў Брэстчыны, творы якіх абагацілі духоўнае жыццё і нацыянальную культуру рэгіёна.
Матэрыялы на вылучэнне твораў на суісканне прэміі прадстаўляюцца не пазней за
1 лістапада 2021 года на адрас Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: пр-т Машэрава, 75/1, каб. 605 (тэл. МТС +375-33-318-15-89).
У аргкамітэт неабходна падаць:
- кароткую біяграфічную даведку,
- 2 экзэмпляры вылучаемай кнігі, якая была выдадзена ў 2019-2021 гадах,
- рэцэнзіі,
- водгукі ў прэсе на дадзены твор.
Уручэнне прэміі адбудзецца на спецыяльнай цырымоніі напрыканцы 2021 года.