140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа адзначылi ў Пiнскiм раёне — PINSKNEWS.BY

Loading

У Стытычаўскім сельскiм Доме культуры 3 лістапада прайшло літаратурнае свята “Якуб Колас і Палессе”, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Падрабязнасцi чытачам iнфармацыйнага партала pinsknews.by расказала дырэктар ДзУК “Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Вольга Антанчук:

– Багатая літаратурная спадчына, якую пакінуў нам Якуб Колас, беражліва захоўваецца на Палессі. Пінкавіцкі перыяд жыцця і творчасці народнага песняра займае важнае месца ў яго біяграфіі. Палескія ўражанні пісьменніка знайшлі глыбокае мастацкае ўвасабленне ў яго літаратурных творах, аб якіх, менавіта, ішла гаворка пад час літаратурна-музычнай кампазіцыі “Якуб Колас і Палессе”.

Асаблівы каларыт мерапрыемству надалі музычныя кампазіцыі на словы Я.Коласа і вершаваныя радкі яго неўміручых твораў. Музыкальныя нумары дарыў гледачам творчы калектыў Стытычаўскага сельскага Дома культуры.

Напрыканцы свята Вольга Антанчук узнагародзіла пераможцаў раённага агляду-конкурсу на лепшую тэатралізацыю твораў Я.Коласа “Якуба слова-дзіўна дар” Дыпломамі аддзела культуры Пінскага райвыканкама.

Ушанаванне памяці паэта стала добрай традыцыяй на Палессі, якая, дарэчы, не губляе сваёй актуальнасці з цягам часу.

Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёну!

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: